Беларуская Служба

Сёлета 200 тыс. грамадзян Польшчы будуць прызваныя на вайсковыя зборы

19.03.2024 12:13
За кожны дзень службы генерал атрымае 140 еўра сутачных, а радавы - 30 еўра. 
Войска ПольскаеShutterstock.com/DarSzach

У бягучым годзе да 200 тыс. грамадзян будзе прызвана на вайсковыя зборы і вучэнні ў Польшчы. Сярод іх – рэзервісты, салдаты і афіцэры тэрытарыяльнай абароны і добраахвотныя прызыўнікі (у Польшчы – прафесійная армія – рэд.). У вучэннях таксама прыме ўдзел больш за 20 тыс. вайскоўцаў прафесійнай арміі.

У першую чаргу на вайсковыя мерапрыемствы будуць прызваныя кіроўцы розных катэгорый, аператары тэхнікі для земляных работ, кранаўшчыкі, вадалазы, кухары, інжынеры, зваршчыкі і шэрагу іншых спецыяльнасцей.

Салдаты і афіцэры, якія не служаць у арміі на прафесійнай аснове, атрымаюць сутачныя за кожны дзень службы. Так, дзённая стаўка чатырохзорачнага генерала (адмірала) складае 615 злотых (140 еўра), палкоўніка – 320 злотых (74 еўра), капітана – 215 злотых (50 еўра), сяржанта – 165 злотых (38 еўра), а радавога – 130 злотых (30 еўра).

вс