Беларуская Служба

Фермеры пакажуць дэпутатам «жоўтую картку»

04.04.2024 09:50
У рамках пратэстаў фермеры наведаюць кабінеты дэпутатаў, сенатараў і еўрадэпутатаў.
        .
Пратэст фермераў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі.PAP/Radek Pietruszka


Фермеры плануюць наведваць офісаў дэпутатаў, сенатараў і еўрадэпутатаў. Гэта новая форма іхных пратэстаў. Нагадваем, аргарыі патрабуюць далейшага спрашчэння еўразвязаўскай палітыкі «Зялёны парадак» і рэгулявання ўмоў гандлю з Украінай.

Караль Грабоўскі(Karol Grabowski) з Руху маладых фермераў паясняе, што кожны пратэст будзе накіраваны на мабілізацыю палітычных прадстаўнікоў да дзеянняў на карысць польскай сельскай гаспадаркі:

- Кожны фермер, калі толькі можа, павінен накіравацца ў офіс свайго дэпутата, сенатара і еўрадэпутата і паказаць ім  «жоўтую картку». Гэта канчатковае папярэджанне.

Калі не будзе прагрэсу, мы даставім ім «чырвоныя карткі» дадому.

Аднаўленне сельскагаспадарчых пратэстаў на мясцовым узроўні таксама будзе бачнае на лякальных дарогах. Блакады плануюцца, сярод іншага: у Лодзі, Беластоку і Сувалках.

IAR/аз

<script async src="https://telegram.org/js/telegram-widget.js?22" data-telegram-post="byplradio/11651" data-width="100%"></script>

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі пратэстуюць фермеры

03.04.2024 08:55
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі пратэстуюць фермеры. Яны хочуць паразмаўляць з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам.