Беларуская Служба

Мытнікі спынілі грузавік з нелегальнымі адходамі з Германіі

12.04.2024 15:33
Супрацоўнікі мытні і падатковай службы спынілі аўтамабіль з нелегальнымі адходамі на аўтамагістралі А4 у Ендржыховіцах. Кіроўца вёз адходы з Германіі.
.
.yaalan/Shutterstock

Себасцьян Паляньскі з Палаты фіскальнай адміністрацыі ва Вроцлаве паведаміў, што супрацоўнікі Ніжнесілезскай мытнай і падатковай службы KAS з Згажэльца спынілі транспарт нелегальных адходаў на шашы А4 у Ендржыхавіцах.

Згодна з суправаджальнымі дакументамі, грузавік мусіў перавозіць адходы электроннага абсталявання. Падчас праверкі выяўлена 22 тоны розных відаў сумесяў рэчываў і прадметаў, атрыманых у выніку механічнай апрацоўкі, у тым ліку: пластыкавыя, металічныя і гумовыя элементы, а таксама кавалкі тэкстылю, кардону, электронныя платы, трубы і кабелі.

– Атрымальнік не меў дазволу на апрацоўку і не мог перапрацаваць пластык у адпаведнасці з правіламі. Аўтамабіль не перадаваў геалакацыйных даных, а прычэп, на якім перавозілі смецце, не меў актуальнага тэхагляду, — сказаў Паляньскі.

Ён растлумачыў, што транспарціроўка адчувальных грузаў, такіх як алкаголь, тытунь або адходы, падлягае справаздачнасці ў электроннай сістэме назірання за транспартам (SENT), а сама транспарціроўка кантралюецца з дапамогай сістэмы геалакацыі, усталяванай у аўтамабілі.

Рэгіянальны інспектар па ахове навакольнага асяроддзя палічыў гэты транспарт незаконнай перавозкай адходаў, таму супрацоўнікі канфіскавалі паўпрычэп і тавар для ініцыявання крымінальнай справы.

Атрымальнік адходаў можа быць аштрафаваны на суму ад 50 000 да  паўмільёна злотых.

PAP/вх