Беларуская Служба

84% палякаў сутыкаліся з фэйкавымі навінамі

11.05.2024 16:24
Распаўсюд дэзінфармацыі звязаны з павелічэннем сацыяльных і палітычных крызісаў у свеце.
Ілюстрацыйны здымакObraz u_5785qxtfen z Pixabay/CC0

Карына Стасюк-Краеўска, доктар філасофіі з універсітэта SWPS, сказала, што чым больш сацыяльных і палітычных крызісаў у свеце, тым больш з'яўляецца дэзінфармацыі, якая ўсё больш уплывае на грамадства.

Экспертка сказала ў эфіры Польскага радыё 24, што дэзінфармацыя «сілкуецца нашымі страхамі». Таму, адзначыла яна, апошнія гады былі часам, калі з'явілася шмат гэтай дэзінфармацыі:

- Пра дэзінфармацыю мы пачалі гаварыць шырока ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Яшчэ больш гэтая тэма загучала падчас пандэміі Ковід, калі ў грамадстве шырылася пачуццё няўпэўненасці ды страху. Менавіта тады паявілася мноства фальшывых інфармацый.

Паводле даследавання фундацыі Digital Poland, 84 працэнты палякаў сутыкаліся з фэйкавымі навінамі.

ПР/юл