Пра гэта паведаміў намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Цэзарый Томчык, піша РАР.
Дадатковае ўмацаванне, распрацаванае Сілезскім тэхналагічным універсітэтам, зробіць агароджу «непраходнай».
Кіраўнік урада Дональд Туск анансаваў пачатак будаўніцтва сучаснага ўмацавання на ўсходняй мяжы краіны; ён таксама абвясціў аб большай прававой абароненасці салдат і афіцэраў, што забяспечыць ім «поўнае пачуццё прававой бяспекі» пры дзеяннях на мяжы.
«У прыватнасці, агароджа па ўсёй даўжыні, пабудаваная некалькі месяцаў таму, будзе ўмацаваная сістэмаю, распрацаванай Сілезскім тэхналагічным універсітэтам і нашымі інжынерамі, каб зрабіць агароджу непраходнай», – дадаў Цэзарый Томчык.
Па словах Томчыка, «сёння так склалася, што мігранты з дапамогай беларускіх службаў, (...) выкарыстоўваючы любы рычаг, здольныя пераадолець гэты барʼер». «І таму мы сказалі, што гэта імправізаванае рашэнне і яно не можа выглядаць так», – падкрэсліў намеснік міністра.
Цэзары Томчык паркаментаваў заявы кіраўніка Мінабароны Польшчы Уладзіслава Касіняка-Камыша наконт бункераў і акопаў. Томчык сказаў, што «гэта другі элемент». «Перш за ўсё, калі размова ідзе пра агароджу, гэта пытанне міграцыі, і яно не мае ваеннага кантэксту. (...) Мадэрнізацыя самой агароджы, верагодна, складае каля 1,5 мільярда злотых, і менавіта столькі павінна (...) Але тое, пра што казаў прэмʼер-міністр Дональд Туск, гэта значыць пытанне ўмацаванняў, гэта зусім іншы праект, над якім мы працавалі шмат тыдняў», – сказаў Томчык.
У 2022 годзе Польшча ў адказ на міграцыйны крызіс пабудавала на мяжы з Беларуссю агароджу вышынёй 5,5 метра і даўжыню 186 кіламетраў. Агароджу дапаўняе т. зв электронны шлагбаум, гэта значыць сістэма камер і датчыкаў. Грошы на будаўніцтва агароджы былі вылучаныя з фондаў ЕС.
Статыстыка ад Польскай Памежнай аховы:
У 2023 годзе на 247 км мяжы з Беларуссю было зафіксавана амаль 26 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы. Гэта на 10 тысяч больш, чым у 2022. Пераважная большасць тых, хто перасякаў мяжу, — гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў з 52 краін свету. У першую чаргу з Афрыкі, краін Персідскага заліва, але былі і замежнікі з такіх далёкіх месц, як Куба. Пры гэтым пры спробе нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы загінулі 28 чалавек. Столькі цел польскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю. Асноўная прычына смерці — пераахалоджванне.
вх