Беларуская Служба

Польшча будзе прасіць у ЕС сродкі на абарону

21.05.2024 16:03
Сто мільярдаў еўра на абаронную прамысловасць Польшчы і Еўропы патрабуюць палітыкі «Трэцяга шляху», якія балатуюцца ў Еўрапарламент.
    -
Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Leszek Szymański

Як заявіў сёння кіраўнік Польскай сялянскай партыі (ПСЛ), міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, галоўнымі пунктамі іх праграмы з'яўляюцца бяспека і ўмацаванне войска.

«Мы патрабуем аднаўлення вытворчых магутнасцяў і будаўніцтва новых заводаў па вытворчасці боепрыпасаў», — падкрэсліў міністр.

На думку палітыкаў «Трэцяга шляху», абаронным бюджэтам павінен кіраваць упаўнаважаны па абароне, які павінен быць прызначаны на новы тэрмін.

ПР/юл