Першая ракетка свету Іга Свёнтэк прабілася ў 1/4 фінал адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе Ралан Гарос. У матчы чацвёртага круга полька перамагла Анастасію Патапаву (№41 WTA). Лік – Іга Свёнтэк (Польшча) – Анастасія Патапава – 6:0, 6:0. Сустрэча працягвалася 39 хвілін.
Для Ігі гэта была 18-я перамога запар на грунтавых кортах. Полька тройчы выйгравала тытул адкрытага чэмпіянату Францыі (2020, 2022, 2023).
У 1/4 фінале Іга Свёнтэк згуляе з Маркетай Вондроўшавай (№ 6 WTA) або Вольгай Даніловіч (№ 125 WTA).
iar/эж