Заўтра забарона на часовае знаходжанне зноў уводзіцца ў 27 пунктах, размешчаных у прыгранічных раёнах. Як заявіў у эфіры Польскага радыё 24 віцэ-міністр нацыянальнай абароны Цэзары Томчык, буферная зона на мяжы з Беларуссю патрэбная ў сувязі з ростам міграцыйнага ціску.
Ён адзначыў, што кожны дзень адбываецца некалькі сотняў спробаў нелегальнага перасячэння мяжы, і таму службы павінны ўмець эфектыўна кіраваць прасторай на мяжы:
-Гэтая зона патрэбная, каб кіраваць гэтай прасторай. Там адбываецца вельмі шмат. У нас 300-400 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы.
Цэзары Томчык таксама паведаміў, што 90% мігрантаў маюць расійскія візы, а ў Беларусі ёсць пункты, якія займаюцца перакідваннем мігрантаў. Ён падкрэсліў, што правакацыі арганізуюцца таксама для падзелу польскага грамадства, што, як ён дадаў, сведчыць пра гібрыдную вайну.
ав