У першым квартале польская эканоміка развівалася на 2% – сведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. Гэта крыху лепш, чым першапачатковая ацэнка, апублікаваная Цэнтральным статыстычным упраўленнем у сярэдзіне мая – тады было паказана павелічэнне на 1,9%.
На вынікі першага квартала паўплывалі станоўчае сальда знешняга гандлю і рост унутранага попыту на 1,7%. Валавое назапашванне асноўнага капіталу знізілася на 1,8%.
Міністр фінансаў прагназуе рост ВУП у 2024 годзе на 3,4%. «У 2025 годзе адбудзецца значнае паскарэнне інвестыцый, калі разблакіраваныя сродкі з ЕС пачнуць моцна працаваць», – запэўніў Анджэй Даманьскі ў сваім паведамленні ў сацыяльных сетках.
ав