Беларуская Служба

На стварэнне кібершчыта ўрад Польшчы плануе выдзеліць больш за 3 мільярды злотых

03.06.2024 14:38
Гэта новая праграма, якая закліканая абараніць польскую дзяржаву ад хакерскіх атак.
Кшыштаф Гаўкоўскі PAP/Marcin Obara

Пра новыя інвестыцыі ў кібербяспеку паведаміў на прэс-канферэнцыі віцэ-прэм'ер і міністр лічбавых спраў Кшыштаф Гаўкоўскі:

-На кібершчыт мы хочам прызначыць больш за 3 мільярды злотых. Кібершчыт будзе праводзіць рэгулярны агляд кібербяспекі, будаваць устойлівасць на ўзроўні крытычнай інфраструктуры. Такі шчыт павінен паказаць, што мы – лідары лічбавых змен у Еўропе, а адначасова лідары лічбавай бяспекі.

Віцэ-прэмʼер Гаўкоўскі заявіў, што Польшча павінна павысіць ІТ-бяспеку сваёй крытычнай інфраструктуры ў сувязі з расійскімі кібератакамі, якія ўзмацніліся перад выбарамі ў Еўрапарламент.

На мінулым тыдні ахвярай такой атакі стала Польскае агенцтва друку. На сайце PAP было апублікаванае ілжывае паведамленне прэмʼер-міністра аб частковай вайсковай мабілізацыі ў краіне.

ав