Беларуская Служба

Прэм’ер-міністр Дональд Туск адказаў на крытыку апазіцыі і згадаў беларускіх «айцішнікаў»

16.06.2024 16:28
Ён у сваім допісе напісаў пра мігрантаў.
Donald Tusk
Donald Tusktwitter.com/PremierRP

Прэм’ер-міністр Дональд Туск піша пра «расісцкую прапаганду», якую вялі некаторыя палітыкі папярэдняга ўраду.

Учора многія акаўнты палітыкаў правых сілаў на платформе X апублікавалі запісы з крытыкай цяперашняга ўраду, маўляў, у выніку яго дзейнасці ў Польшчу прыбывае шмат небяспечных мігрантаў, у тым ліку чарнаскурых.

На гэта адрэагаваў кіраўнік ураду ў сваім допісе. «Дык яшчэ раз. Яны завезлі СОТНІ ТЫСЯЧ мігрантаў з Азіі і Афрыкі (пры нагодзе зарабляючы на візах), а таксама расійскіх і беларускіх «айцішнікаў», дапамагаючы будаваць сетку замежнай выведкі. Яны хочуць гэта прыкрыць расісцкай прапагандай, разлічвае на кароткую памяць і моц свайго крыку», – напісаў прэм'ер-міністр Дональд Туск у сацсетцы X.

IAR/нг