Беларуская Служба

Карэйскія танкі K2 будуць вырабляцца ў Польшчы

21.06.2024 13:33
Раніцай у Варшаве адбылася чарговая сустрэча міністраў абароны Польшчы і Паўднёвай Карэі, прысвечаная кантрактам на ўзбраенні і супрацоўніцтву ў бяспецы.
.
.PAP/Rafał Guz

Віцэ-прем'ер і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш нагадаў, што кантракты на пастаўку зброі прадугледжваюць таксама перадачу тэхналогій для польскай прамысловасці:

-Дзякую міністру за рашэнне аб як мага хутчэйшай пастаўцы тэхналогій і патрэбнай інфармацыі для Польскай збройнай групы, якая з’яўляецца стратэгічным партнёрам для карэйскай прамысловасці. За адкрытасць карэйскіх фірм, што пасля пакупак ідзе пастаўка тэхналогій. Гэта ўжо дакладна: мы будзем выпускаць танкі К-2 у Польшчы.

Міністр нацыянальнай абароны паведаміў, што Паўднёвая Карэя першапачаткова зацікаўленая ў набыцці зброі, вырабленай у Польшчы. Польшча і Паўднёвая Карэя таксама маюць намер больш цесна супрацоўнічаць у справе павышэння бяспекі польскай мяжы. Як дадаў кіраўнік польскага Міністэрства нацыянальнай абароны, Паўднёвая Карэя мае вялікі вопыт у гэтай галіне.

ав