Беларуская Служба

Сіноптыкі: У ліпені на поўдні Польшчы тэмпература вышэйшая за норму

21.06.2024 17:21
Сёлетняе лета, якое пачынаецца ў паўночным паўшар'і, прыносіць рэкордную спякоту, адчувальную на чатырох кантынентах.
.
.geralt/pixabay.com/CC0

Згодна з апошнім доўгатэрміновым прагнозам, тэмпература на поўдні Польшчы з 1 па 28 ліпеня будзе вышэй за норму. Тое ж самае ў цэнтры і на захадзе краіны. На поўначы яна застанецца ў межах нормы – сказаў сіноптык Інстытуту метэаралогіі Радаслаў Драздзёл.

На працягу 10 дзён, да 30 чэрвеня, максімальная тэмпература будзе вагацца ад 17 градусаў цяпла па поўначы да 30 градусаў цяпла па поўдні краіны. У бліжэйшы тыдзень, з 24 па 30 чэрвеня, ападкаў будзе менш, чым нядаўна. На поўначы краіны гэты тыдзень будзе адназначна летнім, а на моры крыху халадней.

Сёлетняе лета, якое пачынаецца ў паўночным паўшар'і, прыносіць рэкордную спякоту, адчувальную на чатырох кантынентах. З-за экстрэмальных тэмператур у Азіі і Еўропе ўжо загінулі сотні людзей.

Паўднёвая Еўропа, у прыватнасці, змагаецца з моцнай спякотай. Вельмі высокая тэмпература і вільготнасць могуць аслабіць арганізм чалавека. Улады перасцерагаюць жыхароў ад выхаду на вуліцу і нагадваюць ім аб неабходнасці піць шмат вадкасці.

ав