Гэта на 90 тысяч больш чым за аналагічны перыяд мінулага года і на 101,5 тысяч больш чым у 2022 годзе.
Статыстычныя дадзеныя збіраюцца на падставе прададзеных білетаў на турыстычныя сцежкі. Самым папулярным турыстычным месцам у Татрах застаецца возера Марское Вока. Са студзеня па канец красавіка гэтага года гэта знакамітае Татранскае возера наведала больш за 169 тысяч чалавек. Для параўнання, летась у аналагічны перыяд было 138,6 тысячы наведвальнікаў.
За мінулы год Татры наведалі амаль 4,7 мільёна турыстаў, а ў 2013 годзе Татранскі нацыянальны парк зарэгістраваў больш за 2,9 мільёна турыстаў.
РАР/юл