Беларуская Служба

У Дзень бацькі лекары заклікаюць пацікавіцца здароўем мужчын, асабліва пажылых

23.06.2024 08:42
Існуе падрабязны каляндар прафілактычных аглядаў для мужчын. 
 .   .
Ілюстрацыйны здымак. Бацька і сын.Фота: Pixabay.com

У Дзень бацькі, які адзначаецца ў Польшчы 23 чэрвеня, лекары Асацыяцыі працадаўцаў аховы здароўя заклікалі заняцца тэмай здароўя. «Падарункі таксама важныя, але важней візіт у лекара або лабараторныя аналізы», – адзначылі яны.

«Мы павінны праяўляць любоў да бацькоў на кожным этапе жыцця, а калі яны дасягаюць старэйшага ўзросту, мы павінны клапаціцца пра іх здароўе. Для гэтага неабходна сістэматычна праводзіць прафілактычныя аналізы», – сказала старшыня асацыяцыі Бажэна Яніцка.

Існуе падрабязны каляндар прафілактычных аглядаў для мужчын. Яго варта прытрымлівацца ўсім, асабліва старэйшым за 50 гадоў.

Медыкі нагадваюць, што мужчынам раз у месяц неабходна самастойна абследаваць яечкі, ці няма ў іх паталагічных зменаў. Кожныя паўгода – стаматалагічнае абследаванне і чыстка зубоў ад налёту.

Раз у год аналіз крыві, узровень глюкозы ў крыві, аналіз мачы, агульны медычны агляд (вымярэнне артэрыяльнага ціску, акружнасці таліі, вагі і росту тэрапеўтам), праверка прастаты, афтальмалагічны агляд і УГД брушной поласці. Адзін раз у год-два – аналіз гармонаў шчытападобнай залозы.

Рэкамендуецца кожныя два-тры гады рабіць электракардыяграму (ЭКГ) і правяраць слых. Варта раз у пяць гадоў запісацца на калонаскапію.

PAP/нг