Міністэрства інфраструктуры паведамляе, што новая чыгуначная сетка будзе адаптаваная да хуткасці 350 кіламетраў у гадзіну. Будаўніцтва аднаго кіламетра хуткаснай чыгункі можа каштаваць прыкладна 100 мільёнаў злотых.
Намеснік кіраўніка міністэрства Пётр Малепшак (Piotr Malepszak) паведаміў, што розніца ў часе падарожжа будзе істотнай. Ён падкрэсліў, што пры такіх коштах будаўніцтва неабходныя эфектныя вынікі, гэта значыць, значнае скарачэнне часу праезду. Ён таксама паведаміў, што першыя тэндары на новыя цягнікі будуць абвешчаныя восенню. Гэта будуць транспартныя сродкі, якія могуць развіваць хуткасць больш за 250 кіламетраў у гадзіну. Пётр Малепшак дадаў, што ў 2030 годзе польскі чыгуначны рынак будзе адкрыты для ўсіх перавозчыкаў, і яны таксама змогуць запусціць спалучэнні па сетцы хуткасных чыгунак.
Хуткасная чыгунка з'яўляецца адным з элементаў будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту.
IAR/нг