Увядзенне закладавай сістэмы неабходнае на пластыкавую тару, таму што камунальнага збору пластыкавых адкідаў недастаткова. Планаванае ўкараненне закладавай сістэмы тары абмеркавалі прадстаўнікі індустрыі напояў, якія будуць адказваць за яе рэалізацыю.
Прдастаўнік Польскай федэрацыі вытворцаў прадуктаў харчавання Анджэй Гантнэр нагадаў, што 16 краінаў ЕС ўжо ўвялі такую сістэму, а ў іншых вядзецца праца па імплементацыі заканадаўства ЕС у гэтай галіне.
- Увядзення сістэмы спагнання закладу за пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, слоікі дазволіць не толькі паменшыць забруджванне навакольнага асяроддзя, але істотна павялічыць аб'ём паўторна выкарыстанай сыравіны.
Увядзення сістэмы спагнання закладу за пластыкавыя і шкляныя бутэлькі пазітыўна зарэкамендавала сябе ў суседніх з Польшчай краінах. Напрыклад, у Эстоніі і Славаччыне значна зменшылася колькасць смецця на дарогах і ў нацыянальных парках.
Закладавая сістэма на тару ў Польшчы павінна запрацаваць на пачатку наступнага году, у бліжэйшы час дэталі прадставіць Мінпрыроды.
iar/эж