Беларуская Служба

Заўтра паўднёвую Польшчу дасягне чарговая хваля спёкі

25.06.2024 08:16
Паступова яна распаўсюдзіцца на ўсю краіну. Спякота можа пратрымацца да суботы.
.
.PAP/EPA/SHAHZAIB AKBER

Гідролаг з Інстытуту метэаралогіі і воднай гаспадаркі Эмілія Шэўчак кажа, што высокія тэмпературы паглыбяць праблему гідралагічнай і сельскагаспадарчай засухі:

-У наступныя дні ў Польшчу прыйдзе трапікальнае паветра з тэмпературай выразна больш за 30 градусаў. Ападкі, калі і будуць, то гэта будзе вынік навальніцы. Такія ападкі выклікаюць больш шкоды, чым карысці.

Гідралагічную сітуацыю палепшылі б бесперапынныя дажджы, але такіх ападкаў не прагназуецца.

Гідролагі папярэджваюць, што дажджоў не хапае па ўсёй Польшчы, але найменшая колькасць вады ў рэках назіраецца на паўночным усходзе. У гэтай частцы глеба мае вельмі мала вільгаці.

ав