Беларуская Служба

Амаль 2 тысячы палякаў скарысталіся адмысловым білетам заўзятара

02.07.2024 13:13
Кампанія PKP Intercity запусціла спецыяльныя цягнікі на матчы палякаў з Нідэрландамі, Аўстрыяй і Францыяй, якія праходзілі адпаведна ў Гамбургу, Берліне і Дортмундзе.
    UEFA EURO 2024.
Заўзятары глядзяць трансляцыю матча UEFA EURO 2024. Ілюстрацыйны здымакEPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

Амаль дзве тысячы футбольных заўзятараў скарысталіся спецыяльнай прапановай PKP Intercity «Квіток для заўзятараў», адрасаванай фанатам, якія збіраліся ў Германію на групавыя матчы зборнай Польшчы падчас турніру УЕФА ЕЎРА-2024. Кампанія паведаміла пра гэта ў сацыяльных сетках.

Перавозчык запусціў спецыяльныя цягнікі на матчы палякаў з Нідэрландамі, Аўстрыяй і Францыяй, якія праходзілі адпаведна ў Гамбургу, Берліне і Дортмундзе.

Прапановай «Квіток заўзятара» скарысталіся 1957 чалавек, а сярэдняя наведвальнасць цягнікоў на матчы нацыянальнай зборнай склала 84 працэнты без уліку зваротнага цягніка з Берліна, якім скарысталася меншая колькасць пасажыраў з-за падаўжэння тэрміну знаходжання ў Берлін.

«Мы рады, што так шмат заўзятараў скарысталіся нашай прапановай і запоўнілі падрыхтаваныя для іх цягнікі. Нам вельмі прыемна, што мы маглі прыняць удзел у стварэнні ўспамінаў, звязаных з чэмпіянатам Еўропы», - сказаў Януш Маліноўскі, старшыня PKP Intercity.

Акрамя прапановы, падрыхтаванай адмыслова для матчаў зборнай Польшчы, з 13 па 27 чэрвеня кожны дзень курсіравалі цягнікі з Польшчы ў Берлін з большай колькасцю месцаў, чым звычайна.

Кампанія PKP Intercity павялічыла склады 79-ці цягнікоў, далучаючы 182 дадатковыя вагоны ў тых цягніках, якія курсіруюць паміж Польшчай і Германіяй на трасах з Варшавы, Кракава, Гданьска, Пшэмысля, Уроцлава ды Познані.

ПР/юл