У Варшаве будзе створаны Цэнтр сацыяльных інавацый. Пагадненне па гэтай справе падпісала міністр фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчыньска-Налэнч(Katarzyna Pełczyńska-Nałęcz) з прадстаўнікамі дзвюх арганізацый – Фонд Stocznia і Фонд сацыяльна-эканамічных ініцыятыў. Міністр падкрэсліла, што цэнтр закліканы абʼяднаць дзейнасць інаватараў у Польшчы:
- Задача цэнтра аб’ядноўваць дзеянні інкубатараў інавацый і каардынаваць іх дзейнасць. Гаворка ідзе пра тое, каб сацыяльныя інавацыі ў Польшчы ўзнікалі, пашыраліся, прасоўваліся і на канец ажыццяўляліся.
Старшыня Фонду Stocznia Зоф’я Камароўска(Zofia Komorowska) заявіла, што поспех гэтага праекта будзе залежаць ад супрацоўніцтва розных установаў, якія займаюцца сацыяльнымі інавацыямі, а таксама саміх інаватараў:
- Напэўна будзем ствараць платформу для сустрэчаў і абмену думкамі, а таксама абмеркавання памылак, бо гэта асабліва важнае пры сацыяльных праектах. Плануем таксама падтрымліваць мясцовыя самакіраванні, каб яны адкрываліся на сацыяльную інавацыйнасць; выкарыстоўвалі крэатыўнасць жыхароў.
Кошт праекта складае 12 мільёнаў злотых (больш за 2 мільёны 800 тысяч еўра), але на ўсе сацыяльныя інавацыі ў галіне дзяржаўнай палітыкі ў бягучай фінансавай перспектыве будзе выдзелена 700 мільёнаў злотых(больш за 163,5 мільёна еўра).
IAR/аз