Усе аўтамабілі, зарэгістраваныя з 7 ліпеня, павінны быць абсталяваны самапісцамі. Прыборы, падобныя на так званыя чорныя скрыні, усталяваныя ў самалётах, будуць фіксаваць ход аварыі, што дапаможа вызначыць яе прычыну.
З нядзелі, 7 ліпеня, усе толькі што зарэгістраваныя легкавыя і камерцыйныя аўтамабілі масай да 3,5 тон павінны быць абсталяваны т.зв. чорнай скрыняй, у адпаведнасці з рэгламентам Еўрапейскага парламента і Еўрапейскай рады. Абавязковая ўстаноўка гэтых прыстасаванняў у аўтобусах і грузавіках масай больш за 3,5 тоны ўступіць у сілу 7 студзеня 2026 года.
Прылады будуць фіксаваць даныя пра паездку, а ў выпадку аварыі запішуць пяць секунд да і пасля дарожнага здарэння. Доступ да іх будуць мець толькі ўпаўнаважаныя асобы – МНС, следчыя, спецыялісты па бяспецы дарожнага руху, аўтавытворцы і рамонтныя майстэрні.
яс/TVP.info