Гэтую заяву зрабіла прэзідэнтка фонду La Strada Ірэна Давід-Ольчык (Irena Dawid-Olczyk). Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі, заснаваны ААН у 2013 годзе.
Ірэна Давід-Ольчык у эфіры Польскага радыё 24 заявіла, што гандаль людзьмі – гэта злачынства, якое здзяйсняецца свядома.
Яна адзначыла, што для таго, каб гаварыць аб гандлі людзьмі ў выпадку дарослых, ахвяра павінна быць завербаваная з дапамогай падману і прымушаная да дзейнасці, якая прыносіць злачынцу прыбытак. Гэта можа быць зроблена з дапамогай гвалту, незаконных пагроз або выкарыстання перавагі над ахвяраю.
Ірэна Давід-Ольчык дадала, што гэта цяжка даказаць, але магчыма. Фонд La Strada дапамагае пацярпелым ад гэтага злачынства – ён аказвае дапамогу некалькім сотням чалавек у год.
Мяркуецца, што ў свеце налічваецца каля 50 мільёнаў нявольнікаў. Штогод у Польшчы можа быць некалькі тысяч ахвяраў гандлю людзьмі, але раскрываюцца такія злачынствы вельмі мала, бо яны максімальна схаваныя.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі паведамляе, што з пачатку года выдадзена 56 даведак меркаваным асобам, якія пацярпелі ад гандлю людзьмі. Дадзеныя Нацыянальнай пракуратуры сведчаць, што летась у Польшчы было выяўлена 1 043 ахвяры гандлю людзьмі, у тым ліку 341 ахвяра прымусовай працы ці службы.
IAR/вх