Беларуская Служба

Польскія фехтавальшчыцы здабылі бронзавы медаль Алімпіяды ў камандным заліку ВІДЭА

31.07.2024 10:07
Бронзу Алімпійскіх гульняў заваявалі польскія фехтавальшчыцы Рэната Кнапік-Мязга, Аляксандра Ярэцка, Марціна Сватоўска-Венгларчык і запасная Аліцыя Класік.
   2024     -,  ,  -    .
Бронзу Алімпійскіх гульняў 2024 заваявалі польскія фехтавальшчыцы Рэната Кнапік-Мязга, Аляксандра Ярэцка, Марціна Сватоўска-Венгларчык і запасная Аліцыя Класік. PAP/EPA/RONALD WITTEK

Пасля фантастычнай канцоўкі полькі перамаглі кітаянак з лікам 32:31, заваяваўшы бронзавы медаль на летніх Алімпійскіх гульнях.

Польскія фехтавальшчыцы стартавалі з перамогі над амерыканцамі, у паўфінале прайгралі французам, а ў паядынку за бронзу перамаглі каманду з Кітаю пасля оўвэртайму 32:31.

Польскае фехтаванне чакала гэтага медалю 16 гадоў пасля поспеху каманды ў Пекіне.

«Як бачыце, шмат чаго можна зрабіць за чатыры секунды», – заявіла Марціна Сватоўска-Венглярчык у Польскім доме ў Парыжы, Такім чынам яна спаслалася на незвычайныя абставіны ў канцы паядынку за бронзу супраць кітаянак.

«За гэтыя чатыры секунды можна пераламаць ход матча і выйграць бронзавы медаль. Год таму я б сказала, што самым вялікім поспехам у маёй карʼеры было золата чэмпіянату свету. Цяпер гэта пераўзыдзена, гэта самы каштоўны медаль у маёй карʼеры, я працавала на яго 20 гадоў», – падкрэсліла фехтавальшчыца.

Яна прызналася, што алімпійскі медаль быў яе спартыўнай марай з дзяцінства, калі пачала займацца фехтаваннем.

«Сёння гэтая мара спраўдзілася. Адчуваю вялікую радасць, эйфарыю. Цяжка апісаць гэта словамі, таму што ўвесь дзень прыходзілася сцішваць шмат эмоцый, быць вельмі спакойнаю і засяроджанай», – сказала Марціна Сватоўска-Венглярчык.

Яна заахвочвае дзяцей і падлеткаў займацца фехтаваннем. «Вы можаце глядзець нашы матчы і бачыць, наколькі яны захапляльныя. У фехтаванні вы можаце выпрабаваць шмат экстрэмальных эмоцый, але гэта прыгожы від спорту. На самай справе, вы можаце выйграць з кім заўгодна. Гэта таксама вельмі ўніверсальны від спорту, і ён ніколі не бывае сумным», – дадала медалістка.



PAP/вх