Беларуская Служба

Парыж 2024. Пяты дзень Гульняў і трэці медаль для Польшчы

31.07.2024 15:44
Серада – пяты дзень Алімпійскіх гульняў у Парыжы. У гэты дзень Польшча заваявала яшчэ адзін медаль.
Polacy, w składzie (od prawej): Mateusz Biskup, Mirosław Ziętarski, Fabian Barański i Dominik Czaja pozują do zdjęcia z brązowymi medalami w rywalizacji czwórek podwójnych
Polacy, w składzie (od prawej): Mateusz Biskup, Mirosław Ziętarski, Fabian Barański i Dominik Czaja pozują do zdjęcia z brązowymi medalami w rywalizacji czwórek podwójnychPAP/Adam Warżawa

Вяслярская падвойная чацвёрка ў складзе Дамініка Чая, Фабіяна Бараньскага, Міраслава Зянтарскага і Матэвуша Біскупа (Dominik Czaja, Fabian Barański, Mirosław Ziętarski, Mateusz Biskup) заваявала бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў акадэмічным веславанні.

У папярэднія дні зборная Польшчы заваявала ў Парыжы два медалі – срэбра і бронзу.

Польскія фехтавальшчыцы здабылі бронзавы медаль Алімпіяды ў камандным заліку. А Клаўдыя Зволіньска заваявала срэбра ў веславанні на байдарках.

вх