Дональд Туск расказаў, што прадстаўнікі міністэрстваў ва ўрадзе партыі "Права і справядлівасць" карысталіся службовымі карткамі ў начных клубах за мяжой.
- Яны ў вялікіх масштабах карысталіся службовымі карткамі, напр. у Канах на Лазурным беразе, у Лос-Анджэлесе ў клубе "Распуцін", клуб "Тойрум" ў Мумбаі у Індыі. Можна было б пажартаваць з гэтага, калі б гэта не зрабілі дзяржаўныя чыноўнікі ПіС, адказныя за ключавыя справы польскай культуры. Гаворка ідзе, між тым, пра сотні тысяч злотых, якія выдаткаваў адзін чалавек з адной службовай карткі на такога віду актыўнасці.
Кіраўнік урада сказаў, што агулам злоўжыванні пры ПіС складаюць 100 мільярдаў злотых (больш за 23 млрд еўра). Менавіта такую суму Нацыянальная падатковая адміністрацыя палічыла падазронай і выдаткаванай незаконна. Дональд Туск сказаў, што паведамленні скіраваныя ў адпаведныя службы.
- Зараз паведамленні аб падазрэнні ў здзяйсненні злачынства пададзеныя ў пракуратуру і ў Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро. Мы імкнёмся вярнуць скрадзеныя грошы. На гэты момант сума злоўжыванняў, пацверджана дакументамі, якія дапамаглі сабраць пракуратура і падатковая адміністрацыя, складае больш за 3 млрд злотых.
Кіраўнік урада адзначыў, што з лютага кіраўнікі палат па падатках і зборах вядуць справы ў 90 арганізацыях, падпарадкаваных 17 міністэрствам.
Кіраўнікі МУС, Мінюста і Мінфіна падпісалі міжведамаснае пагадненне аб каардынацыі дзейнасці. Дзеянні накіраваны на забеспячэнне і вяртанне незаконна аформленай маёмасці Дзяржказначэйства.
яс/IAR