Беларуская Служба

Эканамісты палічылі, колькі палякам трэба выдаткаваць, каб адправіць дзіця ў школу

10.08.2024 19:19
Кожнае дзіця ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў, якое ходзіць у школу, мае права на штогадовую дапамогу ў памеры 300 злотых у рамках дзяржаўнай праграмы «Добры старт».
Школаshutterstock.com/wavebreakmedia

Неўзабаве пачнецца новы навучальны год. Паводле польскіх эканамістаў, за школьныя прыналежнасці сёлета бацькі могуць заплаціць ад 300 (70 еўра) да нават 1 тыс. злотых (231 еўра). Агенцтва па даследаванні рынку і грамадскай думкі SW Research паведаміла на падставе апытання, што 63% рэспандэнтаў спадзяюцца падаражання школьных прыналежнасцяў у параўнанні з цэнамі мінулага года.

Доктара эканамічных навук Эдыта Вайтыла зазначае, што рост цэн звязаны з павышэньнем коштаў на энэрганосьбіты і паперу, а таксама з павялічэннем попыту.

Паводле спецыялісткі, кошт школьных тавараў залежыць ад іх якасьціэ. Таму той, хто выбірае якасьць, заплаціць ад 500 (115 еўра) да 700 злотых (162 еўра), а той, хто арыентуецца на цану, можа выдаткаваць 300 злотых, гаворыць Вайтыла.

Кожнае дзіця ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў, якое ходзіць у школу, мае права на штогадовую дапамогу ў памеры 300 злотых у рамках дзяржаўнай праграмы «Добры старт». На гэтую суму бацькі могуць набыць, напрыклад, падручнікі, сшыткі, школьныя прыналежнасці і іншыя тавары, звязаныя са школай. Аднак толькі 13% бацькоў лічаць, што дзяржаўная дапамога цалкам пакрые выдаткі на пачатак навучальнага года.

вс