Беларуская Служба

Палякі будуць сачыць за зоркападам пад жывую музыку і з каментарамі экспертаў

12.08.2024 17:46
Унікальную з'яву можна будзе назіраць да 24 жніўня, але больш за ўсё метэораў можна ўбачыць сёння ўначы.
    12  13  2021
Неба ў ноч з 12 на 13 жніўня 2021 года каля Морскага Вока ў ТатрахPAP/Grzegorz Momot

Сёння, пасля наступлення цемры, будзе найлепшы час для назірання за метэорным патокам Персяіды. Многія польскія ўстановы ладзяць мерапрыемствы, каб разам палюбавацца зоркападам.

Перад Сілезскім планетарыем у Хожуве Ноч Персяідаў пракаментуе астраном Даміян Яблека, а ў перапынках выступіць гурт «Albo i Nie».

Ад 21-й гадзіны Цэнтр навукі Капэрнік у Варшаве таксама ладзіць сумесныя назіранні за падаючымі зоркамі. «Упершыню ў гісторыі нас будзе суправаджаць жывая музыка на працягу ўсяго мерапрыемства «Ноч зоркападу!» — анансуе арганізатар.

Піяніст Марцін Масецкі выступіць у Музеі Зямлі ў Варшаве, а перад канцэртам запланавана сустрэча і экскурсія па музею з папулярызатарам ведаў пра метэарыты. «Будзе музыка, будуць метэарыты, будзе (як з падаючымі зоркамі) шмат любові і надзеі», — гаворыцца ў анонсе падзеі.

«У ноч з 12 на 13 жніўня мы прыглушым святло, запалім факелы і створым ідэальную атмасферу, каб глядзець на зоркі. DJ Axel будзе забаўляць нас музыкай з 19:00 да 23:00», — заахвочваюць бары Уроцлава на гарадскім пляжы на рацэ Одра. «Вы можаце чакаць сапраўды зорных кактэйляў. Будуць пледы для тых, хто мае патрэбу ў абдымках».

ав