Складаную сітуацыю беларускай дзяржавы абмяркоўвалі на мерапрыемстве «Кампус Польшча будучыні» (Campus Polska Przyszłości) у Ольштыне. Пра будучыню Беларусі разважала Святлана Ціханоўская.
«Перамога Украіны ў вайне з Расіяй можа прынесці змены ў Беларусі», – заявіла лідарка беларускай дэмакратычнай супольнасці. Таксама яна звярнулася да заходніх краін з заклікам не забываць пра Беларусь у выпадку перамоў паміж Расіяй і Украінай.
- Я не хачу канкурэнцыі. Я разумею, што Украіна – гэта тое месца, дзе будучыня нашага рэгіёну, але не забывайце пра Беларусь, нашых палітвязняў. Калі адбудуцца перамовы паміж Расіяй і Украінай, а такі момант некалі наступіць, Беларусь можа стаць суцяшальным прызам для Расіі. Дэмакратычны свет дапаможа Украіне, але пакіне Беларусь.
Святлана Ціханоўская таксама звярнула ўвагу на неабходнасць пашырэння Еўрапейскага саюза.
- Еўрапейскі праект не будзе завершаны, пакуль Украіна, Беларусь і Малдова не стануць сябрамі ЕС. Мы просім вас не вызваліць нашу краіну, а дапамагчы нам зрабіць гэта самім. Для гэтага патрэбны ціск на беларускі рэжым.
Меркаваннем лідаркі беларускай апазіцыі, санкцыі ў адносінах Беларусі і Расіі павінны быць падобныя, бо дыктатары, якія кіруюць у гэтых краінах, дапамагалі адзін аднаму. Пры гэтым, Ціханоўская падкрэсліла, што трэба ўлічваць становішча беларусаў, якія выступаюць супраць рэжыму. Паводле яе слоў, важна не ізаляваць беларусаў і дазволіць ім падарожнічаць.
IAR/нг