7 і 8 верасня, на Нацыянальным стадыёне PGE Narodowy ў Варшаве пройдзе II Фестываль польскіх прадуктаў харчавання пад лозунгам: «Купляй свядома». У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 120 вытворцаў. Арганізатары запрашаюць гасцей на дэгустацыі мясцовых прадуктаў, майстар-класы і кулінарныя шоу.
Гэта дасканалая магчымасць пазнаёміцца і паспрабаваць прадукты з усяе Польшчы, кажа генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра падтрымкі сельскай гаспадаркі Генрык Смолярж(Henryk Smolarz):
- Будуць дэгустацыі і кулінарныя шоу – для дарослых і дзяцей. Можна будзе вучыцца. Дадаткова керамічныя майстэрні. Тут можна будзе вельмі прыемна правесці суботу і нядзелю. Запрашаем таксама на дыскусіі, напрыклад, пра знакі якасці – іх ролю і значэнне.
ІІ Фестываль польскіх прадуктаў харчавання пачнецца ў бліжэйшую суботу а 10.00. У рамках мерапрыемства таксама адбудуцца галіновыя канферэнцыі і дыскусійныя панэлі з удзелам экспертаў.
IAR/аз