Беларуская Служба

Пачынаюцца 32-я Дні еўрапейскай спадчыны. Можна прыняць удзел у шматлікіх мерапрыемствах

07.09.2024 08:57
Як штогод, можна бясплатна наведаць самыя цікавыя помнікі, прыняць удзел у майстар-класах, лекцыях, пешых экскурсіях і шоу.
    ,  ,   .
У Еўрапейскіх днях спадчыны ўдзельнічае, між іншым, варшаўскі Музей незалежнасці.Фота: PAP/Albert Zawada

«Штогод у Днях еўрапейскай спадчыны ўдзельнічаюць каля 500 суб'ектаў: культурна-асветніцкія ўстановы, асацыяцыі, аматары спадчыны, педагогі, краязнаўцы, экскурсаводы і прыватныя ўладальнікі гістарычных будынкаў. Удзельнікаў чакаюць семінары, сустрэчы, мітынгі, выставы, канцэрты, шоу і шмат іншых цікавых падзей, дзякуючы якім можна лепш даведацца пра мясцовую, рэгіянальную і нацыянальную гісторыю і культуру», – сказала Анна Туроўская, прэс-сакратар Інстытута нацыянальнай спадчыны.

Дні Еўрапейскай спадчыны ўключаюць у сябе некалькі сотняў бясплатных мерапрыемстваў па ўсёй краіне, не толькі ў вялікіх гарадах, але і ў меншых, напрыклад, у Супраслі (Падляскае ваяводства), Падзамчы (Сілезскае ваяводства), Казлоўцы (Люблінскае ваяводства), Ржуцэве (Паморскае ваяводства) і Хлюдаве (Вялікапольскае ваяводства).

Дні еўрапейскай спадчыны доўжацца ўвесь месяц, найбольш падзей запланаваныя на два наступныя выхадныя: 7-8 і 14-15 верасня. Сёлетні лозунг – «Сцежкі, сеткі, сувязі». Асноўная мэта мерапрыемства – папулярызацыя рэгіянальнай культурнай спадчыны і агульных каранёў еўрапейскай культуры.

IAR/нг