Беларуская Служба

Дапамога пацярпелым у выніку паводкі ідзе з Германіі і Бельгіі

16.09.2024 13:36
Гуманітарную дапамогу атрымаюць жыхары горада Яленя Гура.
      ,
Нямецкі Чырвоны Крыж з Саксоніі дапамагае палякам, якія пацярпелі ад паводкі ў горадзе Яленя Гура facebook.com/MiastoJeleniaGora

Нямецкі Чырвоны Крыж з Саксоніі дапамагае палякам, якія пацярпелі ад паводкі ў горадзе Яленя Гура (заходняя Польшча). Арганізацыя, якая супрацоўнічае з Польскім Чырвоным Крыжам, накіравала ў Ніжнюю Сілезію дапамогу эвакуяваным з-за стыхійнага бедства жыхарам. У прыватнасці, у Яленю Гуру былі дастаўленыя ложкі, коўдры, сродкі гігіены і прадукты харчавання, паведаміла мэрыя горада.

Збор фінансавых сродкаў і рэчавай дапамогі арганізавалі таксама прадстаўнікі польскай дыяспары ў Бельгіі. Неўрадавая арганізацыя Sztabki ў 2021 годзе дапамагала пацярпелым ад паводкі ў Бельгіі, а пасля нападзення Расіі на Укріану – украінскім мірным жыхарам.

вс