Акруговая пракуратура ў Беластоку абвінаваціла абодвух за неаднаразовую арганізацыю пераходу польскай мяжы – паведамілі ў Памежнай службе.
«Акруговы пракурор Беластока-Полудня прад'явіў абодвум мужчынам абвінавачанне ў неаднаразовай арганізацыі перасячэння дзяржаўнай мяжы насуперак дзеючым правілам», — паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзела памежнай варты ў Беластоку маёр Катажына Здановіч.
Яна дадала, што раённы суд Беластока-Полудня арыштаваў аднаго з падазраваных на 3 месяцы. Другому грамадзяніну Украіны забаронены выезд з краіны і пастаўлены пад нагляд міліцыі.
Падазраваным пагражае ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўлення волі.
PAP/вх