Беларуская Служба

«Спыніць ізраільскую машыну смерці!» - у Варшаве пратэставалі супраць ізраільскай ваеннай аперацыі

05.10.2024 16:45
Пасля маніфестацыі яе ўдзельнікі прайшлі да пасольства Ізраіля ў Польшчы.
     . 3  2024
Ліванская вёска Хіям пасля ізраільскага абстрэлу. 3 кастрычніка 2024 года PAP/EPA/STR

На Замкавай плошчы ў самым цэнтры Варшавы тысячы чалавек пратэставалі супраць ізраільскай ваеннай аперацыі у Сектары Газа і Ліване. Акцыя пратэсту пад назвай «Спыніць ізраільскую машыну смерці!» прайшла таксама ў Гданьску, Беластоку і іншых гарадах Польшчы і свету.


Людзі, сярод якіх былі палякі, палестынцы, ліванцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, пратэставалі супраць забойства мірных жыхароў і каланіялізму.

«Я – ліванец. У нас катастрофа: гінуць людзі, дзеці, маці пад двухтоннымі ізраільскімі бомбамі», - сказаў адзін з удзельнікаў пратэсту.  

Пасля маніфестацыі яе ўдзельнікі прайшлі да пасольства Ізраіля ў Польшчы.

вс