Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы: Нягледзячы на палітычны крызіс, ваенным пастаўкам з Паўднёвай Карэі нічога не пагражае 

06.12.2024 13:22
Koreańska wyrzutnia systemu Chunmoo podczas ostrzału
Koreańska wyrzutnia systemu Chunmoo podczas ostrzałuŹródło fot.: X/Paweł Bejda (@pawelbejda)

Польшча і Паўднёвая Карэя будуць працягваць ваеннае партнёрства. Польскія ўлады атрымалі запэўніванні ў гэтым з Сеула пасля таго, як прэзідэнт Паўднёвай Карэі ненадоўга ўвёў ваеннае становішча, а ў краіне выбухнуў востры палітычны крызіс.

Віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што партнёрству Варашвы і Сеўла нічога не пагражае: 

– Адразу пасля ўвядзення ваеннага становішча былі актывізаваныя ўсе кантакты. Выказваю падзяку нашаму вайсковаму аташэ ў Сеўле. Міністэрства абароны Рэспублікі Карэі запэўніла нас выкананне ўсіх кантрактаў і ў прыхільнасці нашаму партнёрству. 

Уладзіслаў Касіняк-Камыш у 1-й праграме заўважыў, што  пастаўкі ўзбраенняў з Паўднёвай Карэі прыбылі ў Польшчу своечасова і якасць абсталявання была вельмі добрай. Міністр падкрэсліў, што ў ваенных закупках пунктуальнасць –  вялікая рэдкасць.

У чацвер, 5 снежня на палігоне ў мясцовасці Устка прайшлі першыя баявыя стрэльбы з рэактыўных сістэм залпавага агню HOMAR-K – польскай мадыфікацыі  паўднёвакарэйскай СРЗА Chunmu.

Нагадаем, ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі 3 снежня было адхілена парламентам праз некалькі гадзін пасля таго як  прэзідэнт Юн Сук Ёль увёў яго. Цяпер апазіцыя, якая мае большасць у парламенце, патрабуе адстаўкі прэзідэнта, а  мясцовая паліцыя распачала супраць палітыка следства.

iar/эж