Беларуская Служба

Жыхары Варшавы памятаюць пра палітвязняў – у польскай сталіцы праходзіць «Марафон лістоў»

07.12.2024 16:33
Сярод адрасатаў - таксама і беларускія палітвязні, у тым ліку Марыя Калеснікава.
Amnesty International
Amnesty InternationalDavid Esser/ Shutterstock

У Нацыянальнай мастацкай галерэі Польшчы «Захэнта» праходзіць «Марафон лістоў». Гэтую праваабарончую акцыю штогод праводзіць арганізацыя Amnesty International. Кожны год мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня.

«Мы пішам лісты палітыкам, якія маюць рэальны ўплыў на лёсы палітвязняў, а таксама палітзняволеным і іх сем’ям, каб іх падтрымаць у цяжкі час», - казалі ўдзельнікі варшаўскага марафону. Сярод адрасатаў - таксама і беларускія палітвязні, у тым ліку Марыя Калеснікава. Карэспандэнтка Польскага радыё паразмаўляла з удзельнікамі праваабарончага мерапрыемства.

- Я не магу пагадзіцца з несправядлівасцю, з тым, што нявінны людзі пазбаўленыя шанцы на нармальнае, камфортнае і бяспечнае жыццё. 

- У сутыкненні з дзяржавай многія людзі безабаронныя – яны не маюць шанцаў на тое, каб адстойваць свае правы. А дзяржава замест таго, каб такога чалавека абараняць, яго пераследуе. 

- Правы чалавека, як і годнасць, гэта неад’емная яго частка, і іх нельга парушаць.

«Марафон лістоў» пачаўся 26 лістапада, а закончыцца 10 снежня. 

Больш інфармацыі можна атрымаць, прайшоўшы па спасылцы maraton.amnesty.org.pl

вс