Беларуская Служба

Легенда польскай эстрады Ірэна Сантор святкуе 90-годдзе 

09.12.2024 13:07
Сваю прафесійную дзейнасць Ірэна Сантор распачала ў далёкім 1951 годзе ў легендарным Калектыве народных песняў і пляскаў «Мазоўша» (Mazowsze).
    90-
Ірэна Сантор напярэдадні свайго 90-годдзя ў студыі Польскага радыё Piotr Podlewski/Polskie Radio

9 снежня 90-гадовы юбілей адзначае Ірэна Сантор (Irena Santor) – адна з самых вядомых эстрадных выканаўцаў Польшчы.

Сваю прафесійную дзейнасць Ірэна Сантор распачала ў далёкім 1951 годзе ў легендарным Калектыве народных песняў і пляскаў «Мазоўша» (Mazowsze). Шырокую вядомасць Ірэна Сантор здабыла толькі ў 1961 годзе. 

Менавіта тады спявачка заваявала галоўныя прызы на Музычным фестывалі ў Сопаце (які, дарэчы, пазней перарадзіўся ў Інтэвізію – сацыялістычны аналаг Еўрабачання). 

Узровень папулярнасці Ірэны Сантор у Польшчы цяжка сабе ўявіць. Нягледзячы на тое, што эстрадная кар’ера спявачкі працягваецца ўжо больш за  70 гадоў, Ірэну Сантор ведаюць, паважаюць і, самае галоўнае, працягваюць слухаць прадстаўнікі розных пакаленняў палякаў.

Хтосьці з польскіх музычных крытыкаў назваў Ірэну Сантор «сяброўкай усіх палякаў». Бадай што лепшага тытулу для юбілянткі прыдумаць немагчыма.

эж

«Спяваю, а значыць, я ёсць!»

31.12.2019 12:19
Нягледзячы на тое, што эстрадная кар’ера спявачкі працягваецца ўжо 60 гадоў, Ірэну Сантор ведаюць, паважаюць і, самае галоўнае, працягваюць слухаць прадстаўнікі розных пакаленняў.

Ірэна Сантар – лаўрэат ганаровай узнагароды «Карыфей польскай музыкі 2023»

24.10.2023 09:46
У панядзелак увечары ў канцэртнай залі Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагарод польскай музычнай супольнасці.

Музычны ўрок польскай мовы: песня Ірэны Сантар, якая праз некалькі дзён адзначыць 90-годдзе

05.12.2024 15:45
Гэта вядомы хіт «Tych lat nie odda nikt».