57% апытаных палякаў не задаволеныя дзеяннямі цяперашняга ўраду Польшчы, супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 31% рэспандэнтаў, — вынікае з сацыялагічнага апытання праведзенага фірмай Opinia24 для радыё RMF FM.
На пытанне «Ці задаволеныя вы цяперашнімі дзеяннямі ўраду Дональда Туска?» — 7% рэспандэнтаў адказалі «адназначна так», у той час як 24% — «хутчэй за ўсё так».
33% мелі вельмі негатыўнае меркаванне пра цяперашнюю ўладу, а 24 % ацэньваюць урад пад кіраўніцтвам Дональда Туска «хутчэй» негатыўна.
12% апытаных жыхароў Польшчы не змаглі адназначна ацаніць урад.
Сацыялагічнае апытанне праводзілася 17-21 лютага.
PAP/эж