Польскія спажыўцы часта не могуць сказаць, адкуль паходзіць гародніна, якую яны купляюць у крамах і на рынках. Як правіла, асабліва ў дробных гандлёвых кропках, не выконваецца абавязак пазначаць краіну паходжання агуркоў ці бульбы, якія прадаюцца.
У выніку ў Польшчу пастаўляюцца тысячы тон гародніны з Расіі, што пацвярджаюць дадзеныя Мінсельгасхарчу, атрыманыя газетай «Факт». У 2024 годзе з гэтага напрамку імпартавана агуркоў больш чым на 12 мільёнаў еўра. Акрамя таго, у вялікіх аб'ёмах імпартуецца і бульба - у 2024 годзе яе імпарт з Расіі ў Польшчу склаў 45 млн еўра.
Морква, рэпа, буракі і сельдэрэй трапляюць у польскія крамы ў меншых колькасцях (толькі 71 000 еўра імпарту ў 2024 годзе). Аднак шмат імпартуецца і цыбулі, часнаку і лука-парэя — у 2024 годзе імпарт склаў амаль мільён еўра.
Увоз гародніны і садавіны з Расіі з'яўляецца легальным, асабліва пры пасярэдніцтве беларускіх прадпрыемстваў — на гэтую катэгорыю тавараў санкцыі не распаўсюджаныя.
Агуркі і іншая гародніна паступаюць з Расіі ў Польшчу пераважна праз Беларусь і з дапамогай беларускіх прадпрыемстваў. Большая частка імпарту адбываецца ў перыяд з кастрычніка па сакавік, гэта значыць па-за сезонам культывацыі палёў.
Расія і Беларусь застаюцца важнымі атрымальнікамі польскай аграхарчовай прадукцыі. Толькі ў 2023 годзе Польшча экспартавала ў Расію прадуктаў харчавання на 573 млн еўра, у Беларусь — на 246 млн еўра. З Расіі завезена прадуктаў харчавання на 352 млн еўра, з Беларусі — на 79 млн еўра.