Беларуская Служба

Генсакратар Марк Рутэ: НАТА адкажа на любую агрэсію супраць Польшчы

26.03.2025 16:10
Генсакратар НАТА сустрэўся з прадстаўнікамі польксіх уладаў і выступіў з лекцыяй у Галоўнай гандлёвай школе ў Варшаве.
Генсакратар НАТА Марк РутэPAP/Paweł Supernak

Напад на Польшчу ці любую іншую краіну НАТА сустрэнецца з рэзкім адказам з боку ўсяго aльянсу, запэўніў генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, які знаходзіцца з візітам у Варшаве.



Падчас прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам Марк Рутэ таксама паведаміў, што з 4 красавіка польскія знішчальнікі будуць падтрымліваць місію па маніторынгу неба над Балтыйскім морам:

-  Калі нехта няправільна ацэньвае сітуацыю і думае, што напад на Польшчу або іншага хаўрусніка застанецца незаўважаным, то запэўніваю, што ён сустрэне жорсткі адказ з боку aльянсу. Наш адказ будзе разбуральным, і гэта павінна быць ясна Уладзіміру Пуціну ці каму-небудзь, хто захоча напасці на нас.

Падчас сустрэчы прэм'ер Дональд Туск і кіраўнік НАТА Марк Рутэ абмеркавалі бягучую сітуацыю ў Еўропе, ваенную і гібрыдную пагрозу з боку Расіі, ролю aльянсу, як асновы бяспекі, a таксама ход перамоваў аб спыненні расійскай агрэсіі супраць Украіны.



Кіраўнік НАТА выступіў таксама з лекцыяй у Галоўнай гандлёвай школе ў Варшаве.

IAR/аз