Падчас свайго старшынства ў Еўрасаюзе Польшча плануе паспяхова пераканаць астатніх членаў супольнасці адмовіцца ад абавязковай у ЕС змены часу. Сёння па гэтай справе міністр развіцця і тэхналогій Кшыштаф Пашык (Krzysztof Paszyk) размаўляў з еўракамісарам па ўстойлівым транспарце і турызме Апастоласам Дзідзікостасам.
Як адзначае міністр Пашык, гэта складаны працэс, але адмова ад змены часу прынясе значную карысць еўрапейскай эканоміцы:
- Цяпер эканоміка абапіраецца на тэхналогію, а там дзе тэхналогія - там працэс змены часу выклікае непатрэбныя праблемы, у тым ліку таксама кошты. Уплыў змены часу на здароўе таксама важны. Таму будзем рабіць усё, каб гэты працэс набіраў у ЕС патрэбныя тэмпы.
Пераход на летні час чакае нас з бліжэйшай суботы на нядзелю, то бок а 2.00 ночы стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзеныя на гадзіну наперад (на 3.00), а значыць, спаць будзем на гадзіну менш.
IAR/аз