Беларуская Служба

Інстытут нацыянальнай памяці пра артыкул у газеце «The Jerusalem Post»: Гэта - цынічная маніпуляцыя

05.05.2025 18:10
Інстытут нацыянальнай памяці заклікаў рэдакцыю ізраільскай газету выправіць артыкул, які ў цяперашнім выглядзе скажае гісторыю.
   - .
Інстытут нацыянальнай памяці - лагатып.PrtSc/Autorstwa Instytut Pamięci Narodowej - http://ipn.gov.pl, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=41107859

Артыкул у газеце «The Jerusalem Post», які ўскладае адказнасць за Халакост не толькі на немцаў, але і на польскіх антысемітаў, з'яўляецца цынічнай маніпуляцыяй, заявіў польскі Інстытут нацыянальнай памяці.


У сацыяльных сетках Інстытут нацыянальнай памяці адрэагаваў на тэкст, апублікаваны ў ізраільскай газеце, паводле якога «ад рук нацыстаў і польскіх антысемітаў загінула больш габрэяў, чым ад рук ваенных злачынцаў дзе-небудзь яшчэ».

Інстытут падкрэслівае, што гэта скажэнне гісторыі і нагадвае, што многія палякі, якія да Другой сусветнай вайны без энтузіязму ставіліся да габрэйскай супольнасці, вырашылі дапамагчы габрэям, калі тыя падвяргаліся пераследу ў акупаванай Польшчы.

«Як сузаснавальніца Рады дапамогі габрэям «Жэгота» Зоф'я Косак-Шчуцкая, правы юрыст Ежы Закульскі, які хаваў габрэяў у сваёй кватэры, ці Леапольд Соха, на чыёй гісторыі Агнешка Голянд зняла фільм «У цемры». У сваю чаргу, для тых антысемітаў, якія маглі б захацець далучыцца да нямецкіх пераследаў габрэяў, Польская падпольная дзяржава прадугледжвала смяротны прысуд», — чытаем мы ў заяве Інстытута нацыянальнай памяці.

Інстытут таксама звяртае ўвагу на тое, што аўтары артыкула апускаюць нацыянальнасць нямецкіх нацыстаў, адначасова паказваючы на ​​польскую нацыянальнасць антысемітаў.

Паводле Інстытута нацыянальнай памяці, гэта таксама цынічная маніпуляцыя, паколькі большасць нацыстаў складалі немцы, а сярод палякаў быў толькі невялікі працэнт антысемітаў.



Інстытут нацыянальнай памяці заклікаў газету «The Jerusalem Post» выправіць артыкул, які ў цяперашнім выглядзе скажае гісторыю.

ІAR/аз

Дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў. Палякам пагражала смерць за дапамогу габрэям

24.03.2025 18:00
Прэзідэнт Польшчы прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця чарговых імёнаў на Дошках памяці забітых палякаў, якія ратавалі габрэяў пад нямецкай акупацыяй. Урачыстасць адбылася ў капліцы памяці ў Санктуарыі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Торуні.