Томаш Салецкі (Tomasz Solecki) быў артапедам, які быў забіты ў аўторак на мінулым тыдні падчас дзяжурства ў бальніцы. Пахаванне насіла дзяржаўны характар.
Учора з доктарам публічна развіталіся супрацоўнікі шпіталя, у якім ён працаваў. «Мы развітваемся з выдатным спецыялістам і добрым чалавекам», - казаў прарэктар Ягелонскага ўніверсітэта медыцынскага факультэта прафесар Мацей Малецкі:
— Ён запомніцца як добры калега, кампетэнтны кансультант у галіне артапедыі і добры чалавек, які заўсёды ўсміхаўся. Гэта неймаверная трагедыя і балючая думка, што ён больш ніколі не пойдзе з сынам на шпацыр, больш ніколі не будзе радавацца ягонай радасцю і перажываць ягоныя праблемы. З гэтай думкай вельмі цяжка.
Пасмяротна доктар Томаш Салецкі быў узнагароджаны Крыжам кавалерскім Ордэна Адраджэння Польшчы. Артапеда забіў пацыент — 35-гадовы турэмшчык. Ён напаў на доктара з нажом падчас візіту ў кабінеце.
Нягледзячы на намаганні медыкаў, доктар Салецкі памёр.
Пракурор выставіў злачынцу абвінавачанне ў забойстве. Суд прыняў рашэнне аб заключэнні яго пад варту на тры месяцы.
IAR/яс