Сёння ў Варшаўскім універсітэце дзень жалобы. Заняткі не будуць праводзіцца. Пра гэта паведамілі рэктар і калегія рэктараў у запісе, апублікаваным на сайце ўніверсітэта.
«Супольнасць Варшаўскага ўніверсітэта спазнала вялікую трагедыю. Наш калега, супрацоўнік Варшаўскага ўніверсітэта, быў жорстка забіты. Ахоўнік універсітэта таксама атрымаў цяжкія раненні. Злачынца быў злоўлены. 8 мая 2025 года абвяшчаецца днём жалобы ў Варшаўскім універсітэце», — гаворыцца ў паведамленні.
Стан здароўя пацярпелага ахоўніка ўніверсітэта такі, што няма больш пагрозы для жыцця, паведаміла акруговая пракуратура Варшавы. У паведамленні дадаецца, што працэсуальныя мерапрыемствы з мужчынам, падазраваным ва ўчорашнім нападзе на Варшаўскі ўніверсітэт, запланаваны на другую палову дня.
Пракуратура абвясціла на сёння прэс-канферэнцыю, на якой прадставіць інфармацыю аб ходзе справы.
ПР/юл