Беларуская Служба

Супрацоўнікі службы аховы здароўя у Польшчы прапануюць стварыць Рэестр агрэсіі ў ахове здароўя

10.05.2025 13:15
Гэта адна з прапаноў службы аховы здароўя ў адказ на нядаўнія акты агрэсіі з боку пацыентаў у шпіталях і паліклініках.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.fernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння па вуліцах Варшавы пройдзе Марш маўчання, арганізаваны ў рамках кампаніі «Медыкі супраць нянавісці».

Прадстаўнікі ўсёй медыцынскай супольнасці хочуць ушанаваць памяць забітага на працы доктара Томаша Салецкага і выказаць сваю нязгоду з нарастаючай агрэсіяй.



Медыкі з усяе Польшчы пройдуць маршам моўчкі і ў цішыні, паясніў старшыня Акруговай медыцынскай палаты ў Варшаве Артур Дробняк(Artur Drobniak):

- Паасобных прамоваў не будзе. Будзе зачытаны ліст, у якім падкрэсліваецца, што ў ахове здароўя няма месца на гвалт. Гэта месца, дзе мы змагаемся з пакутамі, а не прычыняем іх.

Удзельнікі мерапрыемства плануюць перадаць у Міністэрства аховы здароўя свае патрабаванні аб паляпшэнні бяспекі працы супрацоўнікаў медыцынскай службы ў Польшчы.

У панядзелак па гэтай справе з міністрам аховы здароўя Ізабелай Ляшчынай размаўляў старшыня Вышэйшай медыцынскай рады Лукаш Янкоўскі.

Патрабаванні медыцынскай супольнасці ўключаюць, сярод іншага, крымінальны пераслед за пагрозы, накіраваныя на адрас медыцынскага персаналу, абмежаванне доступу да персанальных дадзеных лекараў і іншых медыцынскіх работнікаў у публічных рэестрах, а таксама стварэнне Рэестра агрэсіі ў ахове здароўя.

IAR/аз

Сёння ў Польшчы – дзень жалобы ва ўстановах аховы здароўя

06.05.2025 15:41
Тыдзень таму ў Кракаве пацыент смяротна параніў нажом лекара.

Вяртаецца вера ў людзей. Хутка расце сума на дапамогу сям’і жорстка забітай жанчыны

09.05.2025 17:04
Забітая пяцідзесяцітрохгадовая Малгажата, верагодней за ўсё, стала выпадковай ахвярай.