Кангрэс Impact у Познані завершыць размова прафесара Тымаці Снайдэра з былым прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Пачатак сустрэчы запланаваны на 17 гадзін польскага часу, яна працягнецца адну гадзіну.
Гэта будзе своеасаблівая кульмінацыя двухдзённага кангрэсу, які сабраў некалькі тысяч гасцей з Польшчы і з-за мяжы. Летась спікерам на Impact была жонка экс-прэзідэнта Мішэль Абама. Можна чакаць, што размова з Баракам Абамам, верагодна, будзе тычыцца ўкраінска-расійскіх перамоваў у Стамбуле і глабальнай бяспекі.
Тое, што Абама будзе госцем кангрэса, відаць з самага ўваходу - паўсюль плакаты з сорак чацвёртым прэзідэнтам найбуйнейшай дзяржавы ў свеце. Многія фатаграфуюцца побач з імі на памяць. Многія таксама спадзяюцца, што змогуць трапіць у залу, дзе будзе праходзіць сустрэча з Баракам Абамам. Тыя, каму не ўдасца, змогуць глядзець размову на вялікіх экранах.
Барак Абама не раз зарэкамендаваў сябе як цікавы суразмоўца і выступоўца. Гады таму ў Варшаве на Замкавай плошчы ён захапіў натоўп амаль як рок-зорка.
IAR/яс