Польская памежная служба адмовілася прыняць двух нелегальных мігрантаў, якіх федэральная паліцыя Германіі вяртала ў Польшчу.
Паводле паведамленняў СМІ, нямецкія афіцэры вырашылі больш не рабіць спроб і скіравалі двух афганцаў у цэнтр у Айзенхютэнштаце.
Здарэнне адбылося ў панядзелак на світанку ў Губене ў Зямлі Брандэнбург.
Паводле справаздачы федэральнай паліцыі, афіцэры затрымалі двух афганцаў ва ўзросце 20 і 23 гадоў каля мяжы з Польшчай «у непасрэднай блізкасці ад чыгуначнага моста», які перасякае памежную раку Ныса-Лужыцка, паведаміў сайт штотыднёвіка «Spiegel».
Абодва мужчыны не мелі пры сабе дакументаў на жыхарства і сказалі, што толькі што перайшлі мост і заявілі афіцэрам паліцыі, што жадаюць папрасіць прытулку ў Германіі.
З мінулага тыдня ўрад Германіі вырашыў, што федэральная паліцыя мае права не пускаць асоб, якія шукаюць прытулку і едуць з іншай краіны ЕС або Швейцарыі на памежных пераходах, таму што гэтыя краіны лічацца бяспечнымі.
У сувязі з гэтым федэральная паліцыя хацела адправіць двух афганцаў назад у Польшчу, нягледзячы на іх хадайніцтва аб прытулку. Аднак не атрымалася - польская Памежная служба адмовіла.
PAP/яс