Прэзідэнт Анджэй Дуда заклікае людзей прыняць удзел у нядзельных выбарах. «Чым вышэйшая яўка, тым мацнейшы дэмакратычны мандат новага прэзідэнта і тым большая сіла Рэспублікі Польшча», — напісаў ён у сацыяльных сетках.
Анджэй Дуда сцвярджае, што выбары — гэта аснова дэмакратыі. «Вось чаму, як прэзідэнт, я заклікаю ісці на выбары! Давайце заахвоцім нашых блізкіх зрабіць тое ж самае! Голас кожнага з нас аднолькава важны — незалежна ад поглядаў ці месца жыхарства», — напісаў ён. Ён дадаў, што, выбіраючы прэзідэнта, мы не толькі выбіраем кіраўніка дзяржавы — мы задаём кірунак, у якім будзе рухацца Польшча.
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца ў нядзелю. Палякі будуць выбіраць кіраўніка дзяржавы з 13 кандыдатаў. Калі ні адзін з іх не набярэ больш за 50 працэнтаў галасоў, праз два тыдні адбудзецца другі тур выбараў.
ПР/юл