Паводле прагнозаў Еўракамісіі, Польшча застаецца сярод лідараў Еўрасаюза па ўзроўні эканамічнага росту, але ВУП Польшчы не будзе расці так хутка, як прагназаваў Брусель у лістападзе.
Апошнія прагнозы паказваюць, што польская эканоміка ў гэтым годзе вырасце на 3,3 працэнта. Гэта на 0,3 працэнтнага пункта павольней, чым у зімовых аналізах камісіі.
Згаданы вынік дае Польшчы чацвёртае месца ў ЕС. Краіну апярэджваюць Мальта, Данія і Ірландыя. У наступным годзе Польшча ўвойдзе ў лік лідараў з ростам ВУП на ўзроўні 3 працэнтаў. Мальта захавае першае месца, а Літва — другое.
Паводле Еўракамісіі, рухавіком росту польскага ВУП у гэтым годзе будзе прыватнае спажыванне, а таксама інвестыцыі, якія, як чакаецца, вырастуць дзякуючы дзяржаўнаму сектару і сродкам з ЕС.
Чакаецца таксама зніжэнне інфляцыі ў Польшчы. У гэтым годзе яна складзе 3,6 працэнта, што больш чым на адзін працэнтны пункт менш, чым прагноз Еўракамісіі з лістапада. У наступным годзе ў Польшчы тэмпы росту цэн яшчэ больш запаволяцца, то бок да 2,8 працэнта.
Дэфіцыт дзяржаўных фінансаў павялічыцца і больш чым удвая перавысіць дазволены ў ЕС узровень. Сёлета ён складзе 6,4 працэнта ВУП, а ў наступным годзе — 6,1 працэнта ВУП.
Праблемы з дэфіцытам мае не толькі Польшча. Агулам, 11 краін-членаў ЕС перавысяць дазволены ўзровень сёлета і 9 — у наступным годзе.
IAR/аз