У пятніцу, 23 траўня, у Вільні распачаўся XI Сусветны з’езд польскіх настаўнікаў замежжа (XI Światowy Zjazd Nauczycieli Polonijnych). У ім прымаюць удзел каля двухсот прадстаўнікоў польскай адукацыйнай супольнасці з прыкладна трыццаці краін свету.
З’езды паланійных педагогаў — гэта выдатная платформа для супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. У праграме сёлетняга мерапрыемства запланаваны навучальныя семінары, візіты ў адукацыйныя і культурныя ўстановы, лекцыі і канцэрты артыстаў.
Апроч гэтага, удзельнікі з’езду азнаёмяцца з мадэллю польскай адукацыі ў Літве, наведаюць польскія школы і культурніцкія цэнтры. Гэта выдатная магчымасць для абмену досведам, — адзначыла Крыстына Дзержыньская, старшыня Таварыства Macierz Szkolna у Літве, якое з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства.
— Нам ёсць што паказаць: польская школьная сістэма ў Літве дастаткова развітая. Ёсць шмат населеных пунктаў, куды варта запрасіць нашых гасцей, каб прадэманстраваць, як мы арганізуем адукацыйную дзейнасць на сваім педагагічным «падворку».
З’езд працягнецца да нядзелі, 25 траўня. Сярод арганізатараў — Таварыства Wspólnota Polska і Дабрачынны фонд «Дом польскай культуры ў Вільні».
IAR/эж