Польскія маці мараць пра свабодны час. Паводле даследавання, праведзенага сацыяльнай кампаніяй #MatkaPolkaWychodziZDomu, 57% апытаных жанчынаў хацелі б уцячы ад рэальнасці, амаль столькі – мараць пра абсалютны спакой і цішыню.
Як кажа ініцыятарка кампаніі Магда Дзеўгуць(Magda Dziewguć), у польскім грамадстве надалей дзейнічае стэрэатып польскай маці, які не дазваляе жанчынам адпачыць і расслабіцца:
- Зараз для нас самае важнае пераканаць польскія маці, якія жывуць у пастаянным «канфлікце» паміж працай і домам, што неабходны новы ўзор «маці-полькі», якая мае права вырашаць пра тое, як жыць.
Суарганізатарка кампаніі Агата Баўц-Міхаляк(Agata Bauc-Michalak) падкрэслівае, што мужчыны павінны дапамагчы жанчынам вызваліцца ад стэрэатыпу ідэальнай маці-полькі:
- Вельмі важна, каб мужчыны зразумелі, што згаданa схема жыцця робіць іхныя жанчыны і дачкі няшчаснымі; каб яны (мужчыны-рэд.) памянялі сваё стаўленне да маці-полькі, якая, па-традыцыі, абавязаная адміністраваць усёй сям’ёй.
96% апытаных жанчын заявілі, што хатнія справы і догляд за дзецьмі павінны быць справядліва размеркаваныя паміж партнёрамі. Нагадваем, сёння адзначаем Дзень маці.
IAR/аз